IslamData (be-x-old):Пра IslamData (be-x-old)

Артыкулы на гэтым сайце пішуцца вельмі абмежаваным колам аўтараў.

Аўтарамі артыкулаў зьяўляюцца мусульмане, якія імкнуцца да ведаў і маюць веды.

Над правільнасьцю афармленьня артыкулаў, а таксама над памылкамі сочыць абмежаваная калегія ісламскіх вучоных. Пасля праверкі ў артыкула зьяўляецца адзнака «праверана». Гэта азначае, што артыкул адпавядае патрабаваньням ісламскага права.

Гэты сайт створаны для мусульманаў і для немусульманаў, якія жадаюць пазнаёміцца з рэлігіяй Іслам.

Пры падрыхтоўцы артыкулаў выконваюцца наступныя правілы:

  • артыкул павінен быць напісаны проста і зразумела, без лішніх спэцыяльных тэрмінаў, якія перашкаджаюць неасьведамленаму чалавеку зразумець ягоны сэнс;
  • кожны артыкул пішацца ўручную;
  • кожнае цьверджаньне павінна суправаджацца хадысам узроўню ня ніжэй за «добры»;
  • у кожнага хадыса павінна быць гіпэрспасылка на старонку з кнігай хадысаў, дзе гэты хадыс вылучаны;
  • у самым хадысе павінны быць пазначаныя ўсе перадатчыкі;
  • хадыс або аят Карана павінен прыводзіцца падрабязна і з тлумачэньнем;
  • у кожнага перадатчыка павінна быць гіпэрспасылка на асобную старонку з яго біяграфіяй і тлумачэньнем, чаму ён заслугоўвае даверу;
  • артыкулы пра рытуалы павінны быць па кроках;
  • у артыкулах павінна быць ясна пазначана, што зьяўляецца абавязковым, а што пажаданым.