IslamData (be-x-old):Пра IslamData (be-x-old)
Выгляд
Артыкулы на гэтым сайце пішуцца вельмі абмежаваным колам аўтараў.
Аўтарамі артыкулаў зьяўляюцца мусульмане, якія імкнуцца да ведаў і маюць веды.
Над правільнасьцю афармленьня артыкулаў, а таксама над памылкамі сочыць абмежаваная калегія ісламскіх вучоных. Пасля праверкі ў артыкула зьяўляецца адзнака «праверана». Гэта азначае, што артыкул адпавядае патрабаваньням ісламскага права.
Гэты сайт створаны для мусульманаў і для немусульманаў, якія жадаюць пазнаёміцца з рэлігіяй Іслам.
Пры падрыхтоўцы артыкулаў выконваюцца наступныя правілы:
- артыкул павінен быць напісаны проста і зразумела, без лішніх спэцыяльных тэрмінаў, якія перашкаджаюць неасьведамленаму чалавеку зразумець ягоны сэнс;
- кожны артыкул пішацца ўручную;
- кожнае цьверджаньне павінна суправаджацца хадысам узроўню ня ніжэй за «добры»;
- у кожнага хадыса павінна быць гіпэрспасылка на старонку з кнігай хадысаў, дзе гэты хадыс вылучаны;
- у самым хадысе павінны быць пазначаныя ўсе перадатчыкі;
- хадыс або аят Карана павінен прыводзіцца падрабязна і з тлумачэньнем;
- у кожнага перадатчыка павінна быць гіпэрспасылка на асобную старонку з яго біяграфіяй і тлумачэньнем, чаму ён заслугоўвае даверу;
- артыкулы пра рытуалы павінны быць па кроках;
- у артыкулах павінна быць ясна пазначана, што зьяўляецца абавязковым, а што пажаданым.